Шаноўныя настаўнікі, метадысты, адукатары, школьнікі, бацькі!

Таварыства беларускай школы і інфармацыйна-метадычны сайт «Nastaunik.info» запрашаюць вас на выставу-прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў-2», прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года.

Выстава-прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня з 17:00 да 19:30 у сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе г. Мінск, вул Румянцава, 13 (метро «Плошча Перамогі»).

У праграме прэзентацыя зместу дыска, сустрэча з аўтарамі і складальнікамі дыска, салодкія пачастункі.

Усе настаўнікі і адукатары атрымаюць дыскі «Гадуем беларусаў-1» і «Гадуем беларусаў-2» у падарунак.

Дыск «Гадуем беларусаў-2» — гэта складанка метадычных матэрыялаў і аўтарскіх распрацовак беларускіх настаўнікаў. Дыск мае старонкі з песнямі і музыкай для аздаблення школьных святаў, фанаграмамі, караоке, сцэнарыямі школьных мерапрыемстваў, трэнінгамі для школьнікаў, навучальнымі гульнямі і відэаролікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0