Эстонскія СМІ паведамляюць, што часовы кіраўнік дыпмісіі гэтай краіны ў Мінску Хары Лахтэйн падаў у адстаўку ў сувязі з сэксуальным скандалам. 20‑гадовая жыхарка беларускай сталіцы абвінаваціла дыпламата ў дамаганнях. Міністэрства замежных справаў прыняло ягонае прашэнне аб адстаўцы.

Вечарам у панядзелак беларуска даслала ананімны ліст у розныя арганізацыі, а таксама інфармацыйныя агенцтвы, дзе апісвае сутнасць справы.

Да ліста прыкладаўся дадатак з фотаздымкамі, дзе выяўлены Лахтэйн з рознымі жанчынамі ў рэстаранах. На некаторых мужчына трымае сваіх спадарожніц за грудзі.

У лісце было пазначана, што з эстонцам дзяўчына пазнаёмілася дзесьці год таму, пасля ж «стала ахвярай яго сэксуальных дамаганняў». У знак падзякі дыпламат нібыта зрабіў дзяўчыне, а таксама яе сяброўкам, шэнгенскія візы.

Дырэктар рэстарана «Госці», дзе адпачываў Лахтэйн, Любоў Сачыўка кажа, што сапраўды на мінулым тыдні ў іх з’яўляўся дыпламат у суправаджэнні чатырох дзяўчат. Тым не менш, па словах Сачыўка, эстонец з’ехаў з рэстарана адзін.

Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт зазначыў, што рашэнне аб адстаўцы — «свабодны выбар Лахтэйна». Што тычыцца фатаграфій, то ён кажа, што яшчэ нічога не даказана.

Падобны кампрамат ужо неаднаразова ўсплываў на іншых дыпламатаў, што працавалі ў Беларусі. Звычайна такія скандалы інспіруюцца спецслужбамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?