Прапануем падрабязную праграму мерапрыемстваў.

1-я пляцоўка — Цэнтральная плошча вёскі Моталь

11.00 — Урачыстае адкрыццё фестывалю

«Мотальскі прысмакі». Ю. Ю. Бісун, старшыня Іванаўскага райвыканкама. Выступы гасцей фестывалю.

11.50 — тэатралізаванае прадстаўленне — віншаванне старажытных дынастый Скірмунтаў і Бона Сфорца.

Працуюць гасцявыя калектывы і найлепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці Іванаўскага раёна («Палешукі», «Беларускія дзяўчаты», «Знаходка» і інш.).

13.00 — 14.00 — дэфіле «Адзенне з бабулінага куфэрка»

15.00 — Спектакль Брэсцкага лялечнага тэатра.

16.15 — 18.00 — старадаўнія гульні і конкурсы Іванаўскага раёна («Ступка-галубка» і інш).

18.00 — 21.00 — урачыстае закрыццё фестывалю, падвядзенне вынікаў, уручэнне дыпломаў і каштоўных падарункаў. Гала-канцэрт.

(Гасцявыя калектывы і найлепшыя калектывы Іванаўскага раёна).

21.00 — феерверк.

21.20 — 22.20 — выступ зорак беларускай эстрады.

22.20 — 24.00 — вячэрняя танцавальная праграма «Вітаем вас на нашым фэсце»

2-я пляцоўка — скрыжаванне ў раёне крамы «Гарачы хлеб»

Аформленыя выставы «Бабуліна кухня» сельскіх саветаў Моталь, Тышкавічы, Моладава, Дастоева, Дружылавічы, Палкоцічы, Снітава, Ляскавічы, Ляхавічы.

9.00 — 11.00 — выступ калектываў мастацкай самадзейнасці Апольскага і Псышчаўскага дамоў культуры.

14.00 — 16. 00 — гульнявыя праграмы і конкурсы.

16.00 — 17. 00 — дэфіле «Адзенне з бабулінага куфэрка».

17.00 — 18.00 — выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці («Ярыца», «Знаходка», «Мотальскія мужыкі» і інш.).

3-я пляцоўка — раён цэнтральнага рынку в. Моталь

Афармленне выставы народнай творчасці, народнай кухні,

бяспройгрышнай латарэі, выстава-продаж «Мотальскі кажух», продаж мясцовых сувеніраў.

9.00 — 10.00 — канцэрт калектываў Тышкавіцкага і Маладоўскага сельскіх дамоў культуры

10.00 — 11.00 — дэфіле «Адзенне з бабулінага куфэрка».

12.00 — 16.00 — гульнявыя праграмы і конкурсы.

15.00 — 15.40 — майстар-клас па даенні кароў.

16.00 — 18.00 — майстар-клас па разбіранні кабанчыка.

4-я пляцоўка — раён музея

Афармленне выставы кулінарных вырабаў, караваяў, бліноў, сялянскага хлеба, усіх рэквізітаў, звязаных з выпечкай і захоўваннем хлеба. Выстава-продаж караваяў. Выстава мотальскіх пірагоў, каржоў, вясельнай выпечкі.

Правядзенне конкурсу маладых гаспадыняў.

Афармленне вуліцы самагонных апаратаў з дэгустацыяй прадукцыі.

Выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці («Мотальскія суседзі», «Кротаўскі гармонік», прыпеўкі і інш.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?