Мэр Масквы Юры Лужкоў займае першае месца ў рэйтынгу даходаў сем’яў расейскіх чыноўнікаў, дэпутатаў, сэнатараў і кіраўнікоў дзяржаўных карпарацый.

Рэйтынг быў нядаўна апублікаваны расейскім выданьнем часопіса Forbes.

Паводле выданьня, сумарны даход Юрыя Лужкова і ягонай жонкі, Алены Батурынай, у 2009 годзе дасягнуў сумы 30,943 мільярда расейскіх рублёў (1 мільярд даляраў). Амаль уся гэтая сума (30,935 мільярдаў) запісаная як даход Алены Батурынай.

Алена Батурына, найбагацейшая жанчына Расеі, мае свае бізнэсовыя дачыненьні і да Беларусі. Яе кампанія «Интеко» зьяўляецца адным зь пяці заснавальнікаў «Маскоўскай інвэстыцыйна-будаўнічай кампаніі» (МИСК), мэта якой — пабудова жытла ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?