Кленікі Бельскага павета. У тутэйшых месцах з’явіліся нядаўна суслікі. Гэта маленькія звяркі, падобныя да мышэй, толькі крыху большыя. Там, дзе іх многа плодзіцца, яны робяць аграмадныя шкоды людзям, бо малоцяць на полі збажыну і хаваюць у зямлю на зіму сабе. Людзі вельмі спалохаліся, бо не ведаюць, як ад гэтых суслікаў бараніцца.

«НН». № 31. 1910.

У Мінску забіты лідэр тутэйшага аддзялення РНЕ Г. Самойлаў. Забойства мясцовага фюрэра можа прывесці да развалу адыёзнай суполкі як такой. Рух славянскіх шавіністаў у Беларусі абапіраецца на купку асобаў, што раздзімаюць яго, выкарыстоўваючы высокае асабістае становішча. як толькі гэтыя людзі знікнуць, увесь іхні гучны рух сыдзе ў нішто.

«НН». № 32. 2000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0