Наперадзе Беларусі па росце спажывецкіх цэн з пачатку года апынуліся толькі Мальта, Румынія, Расія і Казахстан.

Паводле параўнальнага аналізу, падрыхтаванага Федэральнай службай дзяржаўнай статыстыкі (Расстат), на Мальце ўзровень спажывецкіх коштаў вырас з пачатку года на 5,5%, у Румыніі — на 5,4%, у Расіі — на 4,8%, у Казахстане — на 4,6%, а ў Беларусі — на 4,4%.

Для параўнання: у іншых суседніх з Беларуссю краінах інфляцыя ніжэйшая за беларускую. Так, у Латвіі гэты паказчык склаў у разгляданы перыяд часу 2%, у Літве спажывецкія кошты выраслі на 2,1%, у Польшчы — на 1,8%, а ва Украіне — на 3,1%.

Ірландыя — адзіная еўрапейская краіна, дзе за разгляданы перыяд узровень спажывецкіх коштаў знізіўся — на 0,3%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?