Беларусь павысіць адказнасць вытворцаў за якасць і бяспеку прадукцыі. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Віктар Назаранка на семінары, дзе вывучалася дырэктыва Еўрасаюза аб адказнасці вытворцы за выпуск няякаснай прадукцыі.

«Мы сёння рыхтуем змяненні ў нацыянальнае заканадаўства, каб гарманізаваць падыходы з Расіяй і Казахстанам, і тым самым значна павысіць адказнасць за бяспеку прадукцыі», — сказаў Віктар Назаранка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі пастаўлена задача лібералізацыі эканомікі, «каб усе органы дзяржкіравання, арганізацыі, якія ўплываюць на ўмовы лібералізацыі, стваралі спрыяльныя ўмовы для бізнесу». Узяты курс на спрашчэнне дзяржаўнага нагляду. Ідзе сур’ёзнае рэфармаванне сістэмы дзяржнагляду. «Мы сёння працуем над тым, каб перайсці да іншых падыходаў у галіне нарміравання і стандартызацыі», — сказаў першы намеснік старшыні Дзяржстандарта. Ужо сёння заканадаўства прадпісвае, што стандарты з’яўляюцца добраахвотнымі, калі вытворца прымае абавязацельствы аб адказнасці. «Мы рэфармуем сістэму пацвярджэння адпаведнасці. Прыняты дакументы па спрашчэнню працэдур сертыфікацыі, узяты курс на пераход ад абавязковай сертыфікацыі да дэкларавання», — дадаў Віктар Назаранка.

Усе гэтыя працэсы накіраваны на тое, каб меры па лібералізацыі заканадаўства ў галіне тэхнічнага рэгулявання былі кампенсаваны адказнасцю вытворцаў, імпарцёраў за якасць і бяспеку пастаўляемай прадукцыі.

Гэта тэма сёння вельмі актуальная, што пацвярджаецца практычна штодзённа. З гэтай мэтай праводзіцца семінар для беларускіх спецыялістаў. У ім прымаюць удзел эксперты Германіі, Іспаніі, Балгарыі, Польшчы, Літвы. Яны падзеляцца вопытам, як у іх выкарыстоўваецца еўрадырэктыва аб адказнасці вытворцы за выпуск няякаснай прадукцыі.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?