• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
Фота 1 з 3

У Рыгу накіравалася транспартная калона з абсталяваннем для адзінай у Латвіі беларускай школы. Фота БЕЛТА.

01.09.2010 / 09:28

Беларускамоўныя школы за мяжой + адрасы і кантакты

Акрамя Латвіі, па-беларуску вучацца ў Літве і Польшчы. Была спроба стварыць школу ў Празе, у Маскве ўсё яшчэ наперадзе.

Акрамя Латвіі па-беларуску вучацца ў Літве і Польшчы. Была спроба стварыць школу ў Празе, у Маскве ўсё яшчэ наперадзе.

У Рыгу накіравалася транспартная калона з абсталяваннем для адзінай у Латвіі беларускай школы. Фота БЕЛТА.

Школа імя Ф.Скарыны ў Вільні. Фота zbsb.org.

У беларускай школе ў Гайнаўцы.

У Рыгу накіравалася транспартная калона з абсталяваннем для адзінай у Латвіі беларускай школы. Такім чынам выконваецца даручэнне Аляксандр Лукашэнка аказаць усебаковую падтрымку навучальнай установе. Аўтобус, новая мэбля, абсталяванне для кабінетаў, кампутары, спартыўны рыштунак, падручнікі і дапаможнікі — усё адразу і не пералічыш. Гэта першая такая маштабная дапамога рыжскай школе з моманту яе заснавання. Шчаслівы паварот у жыцці адной школы шырока асвятляўся ў беларускай прэсе, дзякуючы гэтаму пра яе даведалася ўся краіна.

А што мы ведаем пра іншыя беларускія школы за мяжой — іх гісторыю, сучасны стан, крыніцы фінансавання?

Іх пасля доўгага перыяду нацыянальнага нігілізму на бацькаўшчыне засталося не так ужо і шмат — акрамя Латвіі беларускамоўныя школы ёсць у Літве і Польшчы. У Эстоніі ў хуткі часе з'явіцца нядзельная школа. Была спроба стварыць школу ў Празе. У Маскве ўсё яшчэ наперадзе. Ёсць жаданне наладзіць навучанне па-беларуску ў Іркуцкай вобласці Расіі, месцы кампактнага пражывання этнічных беларусаў.

Латвія

Гісторыя беларускамоўнай адукацыі ў гэтай краіне сягае ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. У рамках нацыянальна-культурнай аўтаноміі тагачасная Латвія гарантавала прадстаўнікам нацменшасцяў, у тым ліку і беларусам, права на адукацыю на роднай мове. На той час тут дзейнічала каля 50 беларускіх пачатковых школаў. Вялікая заслуга ў гэтым сябра ўраду БНР Кастуся Езавітава, дзякуючы якому настаўнікамі ў тагачасную Латвію прыехалі Паўліна Мядзёлка, Максім Гарэцкі, Ян Шчорс ды іншыя.

У сярэдзіне 30-х навучанне па-беларуску ў Латвіі пачало згортвацца, а давяршылі гэты працэс бальшавікі — у 1945 годзе тут не засталося ніводнай беларускамоўнай школы.

Рыжская беларуская школа, якую ўрэшце ўзяў пад асабістую апеку кіраўнік Беларусі, пачала працу ў 1994 годзе. На сёння гэта адзіная беларуская школа ў Латвіі. Цяпер тут вучыцца 130 вучняў, 70% з якіх — этнічныя беларусы. Беларуская мова і літаратура — абавязковыя прадметы, па-беларуску ладзяцца ўсе пазакласныя мерапрыемствы.

Літва

На сёння віленская сярэдняя школа імя Францішка Скарыны, адчыненая намаганнямі віленскіх беларусаў ў 1994 годзе, адзіная беларускамоўная ў краіне. Яе называюць пераемніцай традыцый знакамітай Віленскай беларускай гімназіі, што дзейнічала ў 1919-1944 гг. Віленская гімназія была адной з першых беларускіх школаў у Вільні на пачатку ХХ ст. (усяго іх у той час было каля дзесятка). Заснавалі яе Іван Луцкевіч, кс. Адам Станкевіч, Браніслаў Трашкевіч, Міхась Кахановіч, які стаў першым дырэктарам установы. Наталлю Арсенневу, Яўгена Скурка, Антона Шукелойця, Міхася Вітушку, Алеся Салагуба ў віленскай гімназіі вучылі Максім Гарэцкі, Іван ды Антон Луцкевічы, Язэп Драздовіч, Рыгор Шырма ды Барыс Кіт.

Сёння ў віленскай школе займаецца каля 180 вучняў. Фінансуецца яна літоўскім урадам.

Польшча

Тут беларуская мова вывучаецца на розных узроўнях — пачынаючы з дзіцячых садкоў (па адным у Беластоку і Гайнаўцы), да ўніверсітэтаў. У пачатковай школе беларуская мова мае статус дадатковага прадмета для добраахвотнага вывучэння. Родная мова як абавязковы прадмет вывучаецца ў гайнаўскім Комплексе школаў з дадатковым вывучэннем беларускай мовы, які складаецца з ліцэя і гімназіі. А таксама ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Умоўна беларускімі школамі можна лічыць тыя польскія школы, у якіх агульная колькасць вучняў супадае з колькасцю тых, хто вывучае беларускую мову. Гэта, напрыклад, школа №3 у Бельску Падляскім, пачатковая школа і гімназія ў Дубічах Царкоўных, пачатковая школа і гімназія ў Чыжах. Агулам, па інфармацыі МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», па стане на 2010 год у Польшчы беларускую мову ў 38 навучальных установах — дзіцячых садках, пачатковых школах, ліцэях і гімназіях — вывучае 3044 чалавекі.

Рэкордная ж колькасць вучняў беларускай мовы была зафіксаваная ў 1967/1968 навучальным годзе — 12 504 вучняў. З таго часу колькасць ахвочых вывучаць родную мову на Беласточчыне стала скарачаецца.

Расія

Колькі год таму кіраўніцтва Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» планавала адчыніць беларускую школу ў Маскве. Аднак большасць бацькоў не задаволіла месца на ўскраіне горада, якое выдзеліла мэрыя Масквы. На красавіцкім з’ездзе ФНКА новае кіраўніцтва падзялілася аптымістычнымі намерамі адчыніць школу ў Маскве ўжо ў наступным годзе, а таксама заснаваць Незалежны беларускі інстытут з функцыямі навуковай установы і метадалагічнага цэнтру.

У Іркуцкай вобласці, дзе пражывае адна з найбольшых беларускіх дыяспараў, настаўнікі-беларусы выказваюць жаданне выкладаць родную мову. Для гэта шмат не трэба — метадычныя матэрыялы, падручнікі і рэгулярныя стажыроўкі ў Беларусі.

Чэхія

На жаль, не атрымалася са школай у Празе. Колькі год таму мясцовыя беларусы задумалі стварыць для сваіх дзяцей нядзельную школу. Праз «Бацькаўшчыну» атрымалі падручнікі, але не склалася. Чэшскія беларусы не здолелі паразумецца паміж сабой: адны бацькі не ўгледзелі практычнай патрэбы ў навучанні па-беларуску, другіх не задаволіла месца, абранае пад школу.

Эстонія

Міністэрства адукацыі Эстоніі дала дазвол на стварэнне беларускай нядзельнай школы ў Таліне. Яна будзе насіць імя У.Караткевіча. Беларускую мову, літаратуру і гісторыю талінскія беларусы будуць вывучаць па творах класіка. У будучыні эстонская дыяспара спадзяецца адчыніць беларускія класы ў школах.

***

Адрасы і кантакты

Вільня

Сярэдняя школа з беларускай мовай выкладання імя Ф. Скарыны

Вул. Сеціна, 21 (Sietyno g. 21)

Тэл./факс: +370 (5) 2459127

www.skorina.info

[email protected]

Рыга

Рыжская Беларуская асноўная школа

Вул. Келдыша, 4 (Rīga, Keldiša iela, 4)

Тэл.: +371 67247545

Бельск Падляскі

ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча

Вул. Каперніка, 4 (ul. Kopernika, 4)

Тэл.: +48 502383944

[email protected]

Гайнаўка

Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мове

Гайнаўка, вул. Пілсудскага, 3 (ul. Pilsudskiego 3)

Тэл.: +48 085 682 24 96

[email protected]

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Палітыка і грамадства
Дзеяч дыяспары: На наступным тыдні ў Крым прыедзе дэлегацыя з Беларусі, каб ушанаваць памяць Багдановіча
Кныровіч расказаў пра сэксуальнае жыццё ў калоніі. І даў несуцяшальныя прагнозы развіцця палітычнай сітуацыі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
На суботні рэйс у Ірак, якім вывозяць мігрантаў, зарэгістраваліся больш за 400 чалавек
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Неверагодна кранальная перапіска: што напісаў Віктар Бабарыка 7-гадоваму хлопчыку
Пра што папрасіла Меркель у апошнім відэазвароце на пасадзе канцлера
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Дызайн еўра зменіцца
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Галоўнае
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Усяго патроху
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх