У 1998-м выйшаў у сьвет альбом «Беларускія песьні і маршы. Лірыка змаганьня» мужчынскага хору «Унія».

Адкажыце, калі ласка, ці не плянуецца, часам, перавыданьне гэтага дыска. Калі не – падкажэце, дзе можна набыць тое выданьне васьмігадовай даўніны. У мяне ёсьць аўдыёкасэта з запісам «Лірыкі змаганьня», але гэта неаднаразовая «копія з копіі», і якасьць гучаньня, мякка кажучы, нездавальняльная. Я пляную апублікаваць у Сеціве «Паўстанцкую песьню 1863 г.» (спадзяюся, у вас пярэчаньняў ня будзе), а ўсе мае спробы прывесьці згаданы аўдыёкасэтны запіс у прыдатны стан аказаліся марныя. Дарэчы, буду ўдзячны за любыя матэрыялы на гэтую тэму.

Зьміцер Кузьменка, адміністратар web-рэсурсу «Сьвіслацкія аркушы – Кастусь Каліноўскі». [email protected]

Ад рэдакцыі

Як паведаміў мастацкі кіраўнік хору «Унія» Кірыла Насаеў, плыткі «Беларускія песьні і маршы. Лірыка змаганьня» ў продажы няма, але да наступнага лета зьявіцца перавыданьне. «Паўстанцкую песьню» сп.Насаеў знайшоў у архіве Міколы Шчаглова-Куліковіча. Кіраўнік «Уніі» кажа, што гэта была простая гарманізацыя песьні. Зьвестак пра яе паходжаньне ў архіве не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0