Па-ранейшаму невядомы лёс крымінальнай справы, распачатай у Беларусі ў дачыненні да кіраўніка коннай паліцыі Вільнюса Лаймонаса Банкаўскаса.
У Генеральнай пракуратуры Беларусі аспрэчылі інфармацыю літоўскіх СМІ аб тым, што матэрыялы справы Банкаўскаса нібы перададзеныя ў гэта ведамства. Нічога невядома аб крымінальнай справе Банкаўскаса і ў Генпракуратуры Літвы, а ў Камітэце дзяржбяспекі Беларусі сітуацыю з вызваленнем высокапастаўленага літоўскага паліцэйскага
Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня ў Ашмянах (Гродзенская вобласць) згодна з артыкулам 108
Сваякі затрыманага сцвярджалі, што наркотыкі яму падкінулі, а некаторыя літоўскія СМІ паведамілі пра нібыта вярбоўку літоўскага паліцэйскага беларускімі спецслужбамі. У КДБ Беларусі гэтую інфармацыю адмаўлялі.
25 жніўня Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі афіцыйна паведаміў пра вызваленне Банкаўскаса. «Грамадзянін Літвы Лаймонас Банкаўскас вызвалены
Чацвёртая частка артыкула 119 КПК абвяшчае: «Мера стрымання адмяняецца, калі ў ёй знікае далейшая неабходнасць, або змяняецца на больш строгую ці больш мяккую, калі гэта выклікаецца абставінамі крымінальнай справы».