«З расейскага боку адбылося ўзмацненьне кантролю на межах зь Беларусьсю і Казахстанам», — заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.

«У прыватнасьці, пры немагчымасьці вызначэньня статусу тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю Расеі зь Беларусі, расейскія мытныя органы не прызнаюць іх таварамі Мытнага саюзу і ўжываюць меры мытнага рэгуляваньня ў адпаведнасьці са сваімі ўнутранымі інструкцыямі», — заявіў чыноўнік у інтэрвію ПРАЙМ-ТАСС.

Еўдачэнка падкрэсьліў, што «ў Беларусі няма цяжкасьцяў зь імплемэнтацыяй Мытнага кодэксу, мы цалкам кіруемся гэтым міжнародным дакумэнтам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?