Беларусь другі раз адмовіла Бішкеку ў выдачы экс-прэзідэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева. Пра гэта заявіў сёньня ў Бішкеку генэральны пракурор Кіргізстану Байцямір Ібраеў падчас нарады прэзыдэнта пераходнага пэрыяду Розы Атунбаевай з кіраўнікамі праваахоўных і сілавых структур, паведамляе ІТАР­-ТАСС.

Паводле генпракурора, генэральная пракуратура Кіргізстану паўторна зьвярнулася з просьбай да Менску аб экстрадыцыі Бакіева пасьля правядзеньня ў чэрвені сёлета рэфэрэндуму, у выніку якога Атунбаева была ўсенародна абраная прэзыдэнтам на пераходны пэрыяд.

"Мы спадзяваліся, што пасьля гэтага, пасьля легітымізацыі ўлады, у Беларусі адкажуць станоўча, - адзначыў Ібраеў. - Аднак зноў атрымалі адмову". Тым ня менш, генэральны пракурор лічыць, што шанец на экстрадыцыю экс-прэзыдэнта ў Бішкек і прыцягненьне яго да крымінальнай адказнасьці ўсё ж такі застаецца. "Мы будзем шукаць для гэтага іншыя шляхі", - паабяцаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?