У Іванаўскім раёне матацыкліст збіў дзвюх школьніц і пацярпеў сам.

Як паведаміў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч, ДТЗ адбылося 26 жніўня ў вёсцы Сычэва.

А дзесятай гадзіне вечара 23-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы матацыклам «ММВЗ», наехаў на дзвюх аднавясковак, дзяўчынак-падлетак, якія ішлі ў спадарожным кірунку, пасля чаго ўпаў сам. Усе трое змешчаны ў Іванаўскую цэнтральную раённую бальніцу.

У 14-гадовай дзяўчынкі дыягнаставана цяжкая закрытая чэрапна-мазгавая траўма, у яе 13-гадовай сяброўкі — выцятая рана правай галёнкі. Матацыкліст атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і выцятую рану лба.

«Устаноўлена, што ў яго няма правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі, матацыкл яму не належыць. Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст рухаўся па вуліцы без уключаных фар. У яго ўзята кроў на аналіз, каб устанавіць, ці не быў малады чалавек у момант аварыі ў стане ап’янення», — расказаў старшы інспектар.

Паводле даных ДАІ, з пачатку 2010 года ў Брэсцкай вобласці адбылося 39 ДТЗ з удзелам дзяцей. Адно дзіця загінула, 41 — атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?