У Беларусі індывідуальным прадпрымальнікам дазволяць браць на працу наёмных супрацоўнікаў.

Такая магчымасць у іх з’явіцца пасля прыняцця дырэктывы № 4 прэзідэнта Беларусі (каардынавальным органам па распрацоўцы яе праекту з’яўляецца Мінэканомікі), скіраванай на далейшую лібералізацыю эканомікі.

«У будучай дырэктыве будзе ўтрымлівацца шэраг, на наш погляд, рэвалюцыйных момантаў», — адзначыў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на канферэнцыі Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага.

Як паведаміў намеснік міністра, дакументам будуць уведзеныя нормы, звязаныя з амніставаннем капіталаў, свабодным рэгуляваннем рынку працы і ўсталяваннем заработнай платы. Акрамя таго, суб’ектам гаспадарання з колькасцю супрацоўнікаў да 100 чалавек будзе дадзеная магчымасць пераходу на спрошчаную сістэму падаткаабкладання. На сённяшні дзень такая форма падатковай справаздачнасці дастасоўная да прадпрыемстваў з колькасцю да 15 супрацоўнікаў.

Акрамя таго, планаваным да падпісання дакументам будзе ўведзены мараторый на праверку дзейнасці прадпрыемства ў першыя 5 гадоў яго працы, а ў індывідуальных прадпрымальнікаў з’явіцца магчымасць браць на працу наёмных супрацоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?