Генафонд нашых катоў сфармаваўся ў X–XII стагоддзях.

Помні, Ляша, па Буг наша!

Власт «Векавечная мяжа»

 Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Беларускія навукоўцы заняліся даследаваннем каціных папуляцыяў. Зручней за ўсё аналізаваць і параўноўваць генетычную структуру каціных папуляцый, назіраючы за афарбоўкай жывёл, што залежыць ад многіх генаў.
Звычайная афарбоўка беларускага ката — шэры ў палоску. Усе іншыя каляровыя варыяцыі выкліканыя мутацыямі ў адпаведных генах.

Навукоўцы з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта НАН Беларусі Рыгора Ганчарэнкі назіралі афарбоўку катоў ў 13 гарадах Беларусі, Расеі, Казахстана й Украіны.

У кожнай папуляцыі яны вызначалі частату мутацыяў, што выклікаюць аранжавую, белую ці чорную афарбоўку поўсці, паслабленне афарбоўкі (пры такой мутацыі генетычна чорныя коткі выглядаюць як блакітна-шэрыя, а аранжавыя — як палевые), наяўнасць белых плямаў, мармуровыя разводы на футры або доўгую поўсць. Атрыманыя дадзеныя навукоўцы параўналі з вядомымі асаблівасцямі афарбоўкі котак Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, якія жывуць у Лондане, Дубліне, Глазга, Парыжы, Амстэрдаме, Рыме, Варшаве, Будапешце і Афінах. Вынікі даследаванняў яны апублікавалі ў дакладах Акадэміі навук за 2010 год, т. 431, № 6. Кароткую версію артыкула прыводзіць «Информнаука».

Аказалася, што сярод расейскіх, беларускіх і ўкраінскіх кошак даволі шмат чорных і даўгапоўсцевых, у іншых месцах частоты гэтых мутацый перавышалі 70 і нават 80 працэнтаў. Трохі менш было плямістых і рудых, а таксама жывёлін са слабой афарбоўкай (ад 15 да 40%). Белыя і мармуровыя кошкі сустракаліся радзей за ўсё. У цэлым усе даследаваныя папуляцыі падобныя па частаце розных мутацый, за выключэннем Краснадара і Растова.

Асаблівая сітуацыя склалася з мармуровай афарбоўкай. Яна даволі звыклая для катоў Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, а ў Глазга, Дубліне, Лондане і Парыжы 80–90% кошак маюць разводы на поўсці.
У гарадах, дзе адбывалася даследаванне, такія чацвералапыя вельмі рэдкія за выключэннем Санкт-Пецярбурга (44%). На думку даследчыкаў, гэта выклікана тым, што падчас блакады хатнія коткі ў Ленінградзе зніклі практычна цалкам, і папуляцыя аднавілася за кошт жывёлін, завезеных у горад, у асноўным з англійскіх партоў.

Беларускія генетыкі пацвердзілі існаванне знойдзенага ў 70-х гадах мінулага стагоддзя своеасаблівага «калідора» Тэгеран-Будапешт, у якім вельмі рэдка сустракаюцца рудыя жывёлы — іх усяго 2–7%. Гэты калідор праходзіць праз Растоў-на-Доне і Краснадар, а таксама Баку і Армавір.

Паводле звестак даследнікаў, прааналізаваныя папуляцыі еўрапейскіх катоў распадаюцца на тры дакладных групы. Адна ўключае толькі папуляцыі краінаў Заходняй Еўропы.

На думку навукоўцаў, сучасныя заходнееўрапейскія каты — нашчадкі адносна невялікай колькасці асобін, ацалелых у дзвюх сусветных войнах.
Другая група — грэка-цэнтральнаеўрапейская, а трэцяя — усходнеславянская. Папуляцыя ўсходнеславянскіх котак пачала фармавацца ў Падняпроўі ў X–XII стагоддзях пад уплывам гандлёвых кантактаў з варагамі і грэкамі. Далейшае рассяленне катоў па тэрыторыі Расіі, Беларусі і Украіны адбывалася і адбываецца з гэтага рэгіёна, бо нават у даволі аддаленых ад яго гарадах — Маскве, Новасібірску і Алма-Аце — генетычная структура кацінага папуляцый вельмі падобная да падняпроўскай. А вось кошкі паўднёвых гарадоў, Прыдоння і Кубані бліжэйшыя да грэка-цэнтральнаеўрапейскіх.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?