Калі цана лоту дарасла да сотні даляраў, ён быў зняты.

 Скрыншот pgrigas.livejournal.com

Скрыншот pgrigas.livejournal.com

26 жніўня на інтэрнэт-аўкцыёне eBay быў размешчаны лот пад назвай «Motherland (Russia)». Як паведамляе сайт Softodrom.ru, стаўкі мусілі прымацца да 2 верасня. У апісанні лоту паведамлялася наступнае:

Назва лоту: Расія.

Колер: Чырвоны. Пакуль яшчэ.

Памер: 17075400 кв. км.

Вага: Нашмат меншая, чым яна думае.

Асаблівасці: Вельмі паспяховая ў вынішчэнні ўласнага народу (да некалькіх дзесяткаў мільёнаў за паўвека).

Лот «Motherland (Russia)» пратрываў на eBay недоўга. У ноч на 28 жніўня ён быў зняты з аўкцыёну. Блогер pgrigas у сваім дзённіку змясціў скрыншот старонкі аўкцыёну, зроблены да таго, як лот выдалілі. На той момант цана лоту вырасла са стартавых 0,99 даляраў да 103,17.

Гэта не першы выпадак, калі на eBay выстаўляецца краіна. Так, у 2008 годзе брытанскі карыстальнік lovejoyantiquesemporium прапанаваў наведнікам аўкцыёну Ісландыю за 99 пенсаў. Жартаўнік падкрэсліў, што ў кошт не ўваходзіць Грэнландыя і спявачка Б’ёрк. Той лот таксама неўзабаве знялі. Цана на той момант складала больш за 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?