Фота Алесь Гізун.

Фота Алесь Гізун.

Урачыстае адкрыццё помнікаў загінуўшым лётчыкам на могілках «Русіно», а таксама асвячэнне месца будучай капліцы на тэрыторыі 61-й знішчальнай авіябазы адбыліся ў Баранавічах 28 жніўня, напярэдадні гадавіны гібелі Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча.

Аддаць даніну павагі загінуўшым лётчыкам прыйшоў не толькі асабісты склад Баранавіцкай 61-й знішчальнай авіябазы. На ўрачыстыя мерапрыемствы ў Баранавічы прыехалі камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Ігар Азаронак, а таксама дэлегацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Польшча і польскае праваслаўнае духавенства.

Нагадаем, што беларускі вайсковы самалёт Су-27УБМ разбіўся 30 жніўня 2009 года падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу на авіяшоу ў Радаме. Абодва члена экіпажа — лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі (намеснік камандуючага войскамі па авіяцыі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і СПА) і Аляксандр Жураўлевіч (намеснік камандзіра па лётнай падрыхтоўцы 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і СПА) — загінулі. Лётчыкі, адводзячы самалёт ад населенага пункта, цаной свайго жыцця прадухілілі гібель многіх людзей.

Загінуўшыя на авіяшоу ў Польшчы беларускія лётчыкі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць». У красавіку 2010 г. помнік беларускім лётчыкам быў усталяваны ў польскім Радаме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?