Выстава Ігара Цішына «Мэта» адкрываецца сёння ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47).

Пачатак а 17.00.

Ігар Цішын нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

«Мэта» — гэта серыя з прац апошніх гадоў. Карціны дазваляюць паглядзець на заходнееўрапейскае мастацтва ды супаставіць з яго з айчынным. Ігар Цішын ужо дзесяць гадоў жыве і працуе ў Бельгіі.

Выстава будзе працаваць да 11 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?