У Чалябінскай вобласці здзейснены напад нарок-фестываль «Тарнада». Маладыя людзі, узброеныя траўматычнымі пісталетамі і дручкамі, за пяць хвілін збілі больш за сотню чалавек і схаваліся.
Фота nakanune.ru.
У праваахоўных органах кажуць, што канфлікт меў выключна бытавы характар. У якасці падазраванага затрыманы ўладальнік шашлычнай, які нібыта пакрыўдзіўся на наведнікаў і наслаў на іх 80 малойчыкаў.
Масавая бойка адбылася ў нядзелю ў ваколіцах Міяса на беразе возера Тургаяк. На гэтым месцы традыцыйна праходзяць
Як паведамілі ў
Паводле дадзеных міліцыі, на агароджаную тэрыторыю ўварвалося каля 80 голых па пояс мужчын, якія без аніякіх прычынаў пачалі збіваць гасцей мерапрыемства. Як расказваюць відавочцы, напад адбыўся падчас выступу
На месцы збіцця засталіся больш за 100 пацярпелых.
У большасці з іх пераломы касцей твару, рук, страсенне галаўнога мозгу. У аднаго з наведнікаў канцэрта зафіксаваная рана пахвіны, у другога — траўматычнае кулявое раненне левага сцягна і галавы. Відавочцы паведамлялі, што падчас нападу загінула
Раніцай у панядзелак УУС Міяса заявіў, што міліцыянты здолелі затрымаць восем нападнікаў. Усяго ж па шматлікіх відэазапісах, зробленым відавочцамі, распазнаныя 18 меркаваных злачынцаў. Па факце здарэння на фестывалі распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 213 (хуліганства) КК.
Міліцыянтам належыць разабрацца з матывамі злачынства.
Адразу пасля нападу ў СМІ з’явілася інфармацыя, што за злачынствам стаяць нацыяналісты. Аднак у ГУУС гэтую версію не пацвердзілі.
Да гэтага моманту на Youtube ужо быў выкладзены ролік, у якім бачна, як міма намётаў і машын наведвальнікаў фестывалю моўчкі ідзе калона з амаль сотні моцных маладых людзей (і ўсходняга, і славянскага тыпаў).
Ніякай сімволікі на іх вопратцы няма, большасць з іх увогуле без маек. У руках яны трымаюць дубінкі, біты, кавалкі арматуры.
У якасці яшчэ адной версіі называўся
Паводле трэцяй версіі, напад мог быць звязаны з палітычным жыццём рэгіёна.
Акцыю нібыта маглі спланаваць палітычныя канкурэнты арганізатара фестывалю, які збіраўся балатавацца ў дэпутаты на кастрычніцкіх выбарах.
Аднак у панядзелак улады Чалябінскай вобласці абвясцілі, што асноўнай версіяй з’яўляецца бытавы канфлікт.
Як заявіў пракурор Чалябінскай вобласці Аляксандр Вайтовіч, аператыўнікі затрымалі меркаванага арганізатара нападу: па яго словах, гэта ўладальнік мясцовай шашлычнай, армянін паводле нацыянальнасці.
Па версіі следства, незадоўга да пачатку фестывалю ён пасварыўся з некалькімі наведвальнікамі «Тарнада» і, сабраўшы натоўп узброеных маладых людзей, адправіў іх помсціць крыўдзіцелям (як яму гэта ўдалося, у праваахоўных органах не растлумачылі).
Пры гэтым Вайтовіч падкрэсліў, што здарэнне ніяк не звязанае з