Магчыма, каб не ўдзельнічаць у будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Мікалай Кароткі. Фота rh.by.

Мікалай Кароткі. Фота rh.by.

Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай працы Мікалай Кароткі падаў у адстаўку. Адпаведную заяву ён напісаў два тыдні таму. Але да 11 верасня ён застаецца на працы. Яго службовы тэлефон не адказвае. У прыёмнай райвыканкама патлумачылі, што чыноўнік знаходзіцца ў камандзіроўцы.

«Самае галоўнае, звязанае з працай Кароткага, — ціск на апазіцыйныя партыі і грамадскія арганізацыі, на актыўных людзей, забарона пікетаў, — кажа сябра партыі БНФ з Вілейкі Аляксей Сюдак. — Апафеозам усяго стала справа са знішчэннем крыжоў памяці Расціслава Лапіцкага».

Адстаўка ідэолага была нечаканай. Аляксей не ведае, з чым можна гэта звязаць. «Як варыянт,

ён сышоў, каб не быць старшынёй мясцовай выбарчай камісіі».

Пакуль невядома, хто зойме месца Мікалая Кароткага. «Хто б не прыйшоў, ён можа быць горшым ці лепшым, але

такога, як Кароткі, не будзе. І гэта добра»

— заяўляе Аляксей Сюдак. Ён не ўскладае вялікіх спадзяванняў на будучае прызначэнне, але не выключае, што новы чалавек не будзе так адданы выконваць загады зверху. А гэта можа прынесці палёгку незалежным дзеячам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?