Анатоль Аніська мае першы разрад і па шахматах, і па шашках. Навучае правілам гульняў малых у цэнтры дзіцячай творчасьці аднаго з раёнаў сталіцы. «Зь якога ўзросту лепш пачынаць гуляць у шашкі?» «Зь любога, а найлепш — з 5—6 гадоў, — кажа сп.Аніська. — Лёгіка шашак прасьцейшая, чым у шахматах, таму навучыцца добра гуляць можна хутка».

Нетаропкія шашысты сядзяць у абароне — апошнім часам «на шашкі» не набіраецца групы. Сп.Аніська выкладае ў адной групе і шашкі, і шахматы. На яго думку, галоўнае, каб бацькі правільна арыентавалі юных шашыстаў у псыхалягічным пляне і ў выніку не было сьлёз, крыўдаў… «Бо прыходзіць хлопчык, у сваім двары ўсіх абыгрывае, а ў гуртку раз-другі пацярпеў паразу — і кідае гульню. Зрэшты, цяпер мала моцных гульцоў. Нядаўна праводзіў першынство раёну сярод настаўнікаў — дык яны гуляюць слабей за маіх вучняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?