30 000 жыхароў эвакуіраваны з-за вывяржэння вулкана, які «драмаў» апошнія чатырыста гадоў. Мясцовыя авіапералёты закрыты, з-за слабай бачнасці. Як папярэджваюць навукоўцы, сітуацыя можа пагоршыцца — чым больш вулкан «драмаў», тым мацней звычайна вывяргаецца. І колькі прадоўжыцца вывяржэнне таксама невядома. Апошні раз вулкан прачынаўся ў 1600 годзе. Ахвяраў у вулкана пакуль дзве — жанчына 64 гадоў (задыхнулася) і мужчына ва ўзросце 52 (памёр ад сардэчнага прыступа). Абодва пацярпелі ад вулканічнага пылу. Але ці лічыць, што сардэчны прыступ быў звязаны менавіта з вывяржэннем, урачы не бяруцца.

Вулкан знаходзіцца на Суматры. У 1883 годзе на выспе ля Суматры адбылося вывяржэнне вулкана Кракатаў, які знішчыў некалькі астравоў, а грохат вывяржэння быў чутны за чатыры тысячы кіламетраў. На суседніх выспах ад утворанага вывяржэннем цунамі загінула 36 тысяч чалавек, а 295 гарадоў і вёсак знішчана. У вулканічным плане рэгіён застаецца адным з самых небяспечных у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?