Маскоўская міліцыя ўзмацніла ахову пасольства Беларусі ў Расіі.

Як паведамляе РІА Навіны са спасылкай на начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС па Маскве Вячаслава Казлова, гэта зроблена пасля інцыдэнту, які адбыўся вечарам 30 жніўня на тэрыторыі расійскага пасольства ў Мінску. «Мы наблізілі аператыўныя нарады да пасольства Беларусі ў Маскве. У нас існуе рэзерв, які можа быць задзейнічаны», — заявіў ён.

30 жніўня ў 22.20 супрацоўнікі дэпартамента аховы МУС Беларусі падчас абходу тэрыторыі пасольства РФ выявілі палаючы службовы аўтамабіль «Мазда-3». На месцы здарэння была знойдзена шкляная бутэлька ёмістасцю 0,33 літра з рэшткамі гаручай сумесі і аскепкі шкляной бутэлькі з рэшткамі кнота. Паводле версіі следства, бутэльку з гаручай сумессю на тэрыторыю пасольства закінулі два чалавекі, асоба якіх высвятляецца. Па факце інцыдэнту распачата крымінальная справа на падставе артыкула «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?