Як адчуваюць сябе людзі, якія толькі выйшлі з адпачынку і адправіліся на працу?
У большасці выпадкаў — дрэнна. Тут і дэпрэсія, і мігрэнь, і бяссонніца — карацей, арганізм будзе актыўна адбівацца ад працы. Італьянскі навуковец Аціліа Джакозі расказаў газеце La Stampa пра 7 спосабаў, як пазбавіцца сіндрому «вяртання з адпачынку»

1. Сесці на дыету з садавіны, гародніны і вады. І не ўжываць тлустую ежу.

2. Хаця б на некалькі дзён адмовіцца ад касцюма з гальштукам, і прыходзіць на працу ў паўсядзённым адзенні.

3. Працягваць весці актыўнае жыццё — гуляць пешшу, катацца на ровары. Прыходзіць з працы як мага раней.

4. Пераглядаць фота, зробленыя пад час адпачынку, каб ізноў перажыць яшчэ свежыя станоўчыя эмоцыі.

5. Яшчэ дапамагае выйсці з дэпрэсіі зарадка, шакалад і сонечныя ванны.

6. Не набіраць вагі. Тут дапамогуць травяныя настоі і зялёная гарбата.

7. Спецыялісты заўважылі, што надта карысны эфект на тых, хто вярнуўся з адпачынку, аказвае «кветкавая тэрапія Баха»: а менавіта пах клематысу, алівы і салодкага каштану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?