У Брэсцкай вобласці зафіксаваны дзесяты з пачатку года наезд на чалавека, які ляжаў на дарозе.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 31 жніўня каля дзвюх гадзін ночы ў Жабінкаўскім раёне непадалёк ад вёскі Пелішча на аўтамабілі «Аўдзі-100» быў учынены наезд на 35-гадовага мужчыну. Ён ляжаў на дарозе, быў п’яны.

Мужчына ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. Прыкметна, што на адзенні загінулага былі святлоадбівальныя элементы.

Паводле слоў Сахарчук, у 10 аналагічных ДТЗ шэсць чалавек загінулі і чатыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, большасць з іх была ў стане алкагольнага ап’янення. Усе дарожна-транспартныя здарэнні, як і летась, адбыліся ў начны час сутак.

З 1 верасня Дзяржаўтаінспекцыя вобласці актывізуе працу па абазначэнні пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі і ўзмоцніць кантроль за іх выкарыстаннем, адзначыла Сахарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?