Меркаваная вокладка для будучай кнігі

Меркаваная вокладка для будучай кнігі

Кнігу паэта Міхася Башуру, які цяпер знаходзіцца за кратамі, рыхтуе да друку выдавецтва «Галіяфы». У зборнік, які атрымаў назву «Думкі — гэта не гульня», увайдуць старыя вершы, а таксама новыя творы, што друкаваліся ў ЖЖ. Дызайн вокладкі зрабіў сябра Башуры беларускі паэт Павел Лоскутаў, які цяпер жыве ў Маскве.

— Мы вырашылі падтрымаць Міхася як сябра і творчага чалавека, — кажа Зміцер Вішнёў, паэт і выдавец. — Вестка пра выданне гэтай кнігі была для Міхася сюрпрызам: ён даведаўся пра яе толькі праз адваката.

«Галіяфы» плануюць выдаць кнігу цягам двух тыдняў, і адразу ж прэзентаваць яе шырокай публіцы. Для прэзентацыі зроблены адмысловыя майкі.

Нагадаем, на Міхася Брашуру, актывіста кампаніі «Гавары праўду!», Мінгарсуд завёў крымінальную справу за падробку дакументаў. Паэт і выдавец знаходзіцца за кратамі з 6 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?