Супрацоўнікі Дзяржкантролю правялі ператрус у памяшканні лабараторыі «Новак». У выніку ператрусу сканфіскаваныя ўсе кампутары.

Прафесар Андрэй Вардамацкі бярэ чынны ўдзел у грамадзянскай супольнасці. Заснаваная ім лабараторыя «Новак» — самы аўтарытэтны сацыялагічны цэнтр краіны.

Фатографу «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч здымаць ператрус не дазволілі.

Ператрусы ў «Новаку» пачаліся ў адзін дзень з налётамі на офісы кампаніі «Гавары праўду». Можна меркаваць, што ціск на «Новак» мае на мэце засцерагчы кампанію ад арганізацыю незалежных экзіт-полаў на прэзідэнцкіх выбарах. «Новак» — ці не адзіная на сёння незалежная сацыялагічная служба, якая мае для таго тэхнічныя магчымасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?