Беларусь увяла абмежаванні на пастаўкі грэчневай крупы ў Расею. Пра гэта распавёў Леў Хасіс, выканаўчы дырэктар расійскай X5 Retail Group, якая валодае некалькімі сеткамі прадуктовых крамаў. Нашы пастаўшчыкі з Беларусі, у якіх ёсць грэчка, адмаўляюцца пастаўляць яе праз абмежаванні, устаноўленыя ўрадам Беларусі.

У сувязі з гэтым прэзідэнт Расіі

Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што «гэта не прававыя, гэта медыцынскія абмежаванні»,
і папрасіў першага віцэ-прэм’ера Ігара Шувалава, які курыруе Мытны саюз, «пагаварыць з калегамі». «Я разумею, што справа гэта цяжкая, часам патрабуе вялікіх душэўных сілаў. Але куды дзявацца, мы ў адным саюзе, мы брацкія дзяржавы», — сказаў Мядзведзеў.

У сваю чаргу намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Седзін заявіў, што краіна пакуль не валодае лішкамі грэчневай крупы для экспарту. «Нам трэба перш за ўсё забяспечыць сваю патрэбнасць», — растлумачыў Седзін.

У канцы жніўня расійскія СМІ паведамілі, што грэцкая крупа рэзка падаражэла і знікла з продажу ў многіх сеткавых крамах. Па дадзеных Расстата, грэчка з пачатку года вырасла ў цане на 85%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?