Кіраўнік МЗС Расеі жорстка адрэагаваў на заяву А. Лукашэнкі аб тым, што інцыдэнт з амбасадай РФ у Менску на руку расейскаму боку.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў назваў кашчуннай заяву аб тым, што да інцыдэнту ў амбасадзе РФ у Менску, на тэрыторыю якога былі кінутыя бутэлькі «з кактэйлем Молатава», мог быць датычным расейскі бок.

«Я не хачу камэнтаваць гэтыя кашчунскія заявы»,- сказаў Лаўроў, адказваючы на пытаньне Інтэрфакса ў пятніцу ў Баку.

Па словах міністра, ён «чуў з паведамленьняў СМІ аб тым, што ўжо ёсьць нібыта нейкі «сьлед «, ёсьць падазраваныя». «Дачакаемся вынікаў расьсьледаваньня. Думаю, яны стануць лепшым адказам», — адзначыў ён.

Увечары 30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расейскай амбасады 2 бутэлькі з запальнай сумесьсю, пашкодзіўшы аўтамабіль. Заведзеная крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

1 верасьня прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праваахоўныя органы дбайна адпрацуюць вэрсію магчымай датычнасьці расейскага боку да інцыдэнту:

«Хутчэй за усё, ім, напэўна, быў патрэбны гэты інцыдэнт. Каб паказаць: бачыце, які там Лукашэнка, які ледзь ня сам зладзіў гэты тэракт, як яны самі яго называюць. Падонкі і нягоднікі. Больш я нічога сказаць не магу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?