Як паведамляе наш карэспандэнт, міліцыяй ачэплены цэнтральны менскі аўтавакзал. Адзін з праваахоўнікаў патлумачыў гэта тым, што паступіла інфармацыя, што ўнутры аўтавакзалу знаходзяцца выбуховыя рэчывы. Ля вакзалу цяпер дзяжураць каля 20 міліцыянтаў, людзей у яго не пушчаюць.

Колькі хвілін таму міліцыянты зьнялі ачапленьне вакол аўтавакзалу. Выбухоўкі так і не знайшлі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?