Сёньня а 19.00 на стадыёне «Дынама» нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе 4-ты матч у рамках адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы. Супернікам Беларусі будуць славенцы.

Трэба адзначыць, што наша зборная сустракалася з футбалістамі з балканскай краіны ў мінулым адборачным цыклі. Тады абодва матчы скончыліся ўнічыю. Цяпер, каб беларуская зборная магла працягнуць змаганьне за пуцёўку на Эўра-08, трэба абавязкова перамагаць суперніка.

Пасьля трох матчаў беларусы маюць у скарбонцы толькі адзін пункт. Прыходзьце падтрымаць нашу каманду. Кошт квіткоў ад 2 да 10 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?