Пра Алега Бябеніна ўзгадвае рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна.

Алег Бябенін быў для мяне не толькі калегам і сябрам, але і настаўнікам. Калі я 17-гадовай дзяўчынкай прыйшла ў «Імя», Алег быў намеснікам галоўнага рэдактара. Ён ставіўся да мяне з выключным цярпеннем і павагай, чаго часта не стае масцітым журналістам, якія вучаць пачаткоўцаў.

Мы сябравалі 14 год. І заўсёды ў самыя страшныя і цяжкія моманты Алег быў побач, дапамагаў чым толькі мог.

Гэта быў вельмі моцны чалавек, глыба. Які, здавалася, будзе побач усё жыццё. І цяпер проста не верыцца, што яго больш няма. І тым больш я ніколі і нізавошта не паверу, што гэта было самагубства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?