Алег Бябенін быў заснавальнікам і кіраўніком сайта charter97.org. Цела журналіста знайшлі ў пятніцу, а 17.30 на яго дачы пад Менскам. Ён або быў задушаны, або павесіўся.

Праваахоўныя органы ў якасці папярэдняй прычыны смерці журналіста Алега Бябеніна разглядаюць самагубства.

Сайт charter97.org быў рэзка апазіцыйна настроены да цяперашніх уладаў Беларусі.

Лідэр кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў заявіў, што «ў смерці заснавальніка й кіраўніка сайта charter97.org шмат што выклікае вялікія сумневы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?