Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў, толькі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8°С, на паўднёвым захадзе да плюс 11°С, па поўначы на глебе месцамі слабыя замаразкі да 0 — мінус 1°С, днём плюс 13–19°С.

У Мінску 7 верасня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–8°С, днём плюс 14–16°С.

У наступныя двое сутак, 8–9 верасня, па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–10°С, на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 13–20°С.

У Мінску 8 верасня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–8°С, днём плюс 16–18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?