11 кастрычніка бацькоў няпоўнагадовых Івана і Ільлі Шылаў пакаралі штрафам у 93 тысячы беларускіх рублёў.

Камісія вынесла штраф "завочна", парушаючы заканадаўства. Справа ў тым, што Ўладзімер Шыла не прысутнічаў на разглядзе справы, таму што не атрымліваў пазову.

У гэтым выпадку ён мусіць зьявіцца на наступнае паседжаньне, аднак старшыня камісіі Пятрашка Г.В пастанавіла выпісаць штраф за тое, што Іван Шыла быў затрыманы за распаўсюд налепак.

Гэта вынікае зь ліста, які атрымаў сп.Шыла з гарвыканкаму. Цяпер ён мае ў двухтыднёвы тэрмін выплаціць штраф. Дарэчы, 3 базавыя велічыні – гэта максымальны памер пакараньня, які магла вынесьці камісія ў справах няпоўнагадовых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?