Францыя не зменіць сваёй пазіцыі адносна пытання высылкі з краіны цыганоў з ліку нелегальных імігрантаў, заявіў міністр іміграцыі Эрык Бесон.
Як паведамляе РІА Новости, 4–5 верасня ў шэрагу гарадоў Францыі, а таксама каля французскіх дыпмісій у Бруселі, Рыме, Мадрыдзе, Будапешце, Лондане адбыліся акцыі пратэсту супраць дэпартацыі цыганоў.
З ініцыятывы Бесона пытанні барацьбы з нелегальнай міграцыяй будуць абмяркоўвацца 6 верасня на сустрэчы міністраў краін ЕС, а таксама Канады і ЗША.
7 верасня становішча цыган у ЕС на пленарнай сесіі абмяркуюць еўрадэпутаты.
Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі ў канцы ліпеня пасля беспарадкаў, якія былі ўчынены цыганамі, заявіў пра закрыццё больш як 200 цыганскіх лагераў і высылку нелегальных