Аўстралійскія навукоўцы адкрылі раней невядомую ўласцівасць кавы — як быццам бы пры дапамозе гэтага напою можна змяніць меркаванне чалавека. Паводле даследаванняў навукоўцаў з Куінслэнда, кафеін дапаможа вам перавесці апанентаў у спрэчцы на свой бок. 140 дабрахвотнікаў паўдзельнічалі ў эксперыменце, цягам якога ім трэба было адказваць на пытанні наконт абортаў. Адбывалася ўсё ў форме дэбатаў і, як заўважылі навукоўцы, пасля пары кубкаў кавы, іх меркаванне змянялася на процілеглае. Пры чым змяніла меркаванне большасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?