Коўна. Горад гэты чыста літоўскі. Усюды чутно, як ліецца вольнай хваляй іх родная гутарка. Народ літоўскі — цяпер сьвядомы народ. Калісь ён, як і мы, быў цёмны і цураўся сваёй мовы і звычаяў, але апошнім часам зразумеў цану ўсяго свайго роднага, абудзіўся зь векавечнага сну і падняў высока сваё нацыянальнае знамя. Яны ўжо цяпер не стыдаюцца сваёй мовы.

У Коўні маюць вельмі важнае таварыства Saule. Штогод з курсаў гэтага таварыства выходзяць народныя вучыцелі — сьвядомыя грамадзяне і патрыёты. Яны ідуць у курныя хаты сваіх братоў, нясуць асьвету. Эх, браты! Цяжка жыць на чужой старонцы, сярод чужых людзей і звычаяў. Тут толькі пазнаеш, што такое родная мова і як яе трэба шанаваць. Эх! Так, здаецца, стаў бы сярод Нёману і паляцеў бы птушкай на Бацькаўшчыну Беларусь!

Павал Аляксюк

«НН». №4, 27 студзеня 1911 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0