У тым ліку 5-гадовы хлопчык.

Жудасная аварыя адбылася ў Лідскім раёне ў канцы мінулага тыдня. Але пра гэта стала вядома толькі цяпер. У мінулую суботу раніцай каля вёскі Малейкаўшчызна лоб у лоб сутыкнуліся Opel і Mercedes. Раненні атрымалі восем чалавек, паведамляе УДАІ МУС.

Каля 09:30 25-гадовы хлопец, які працуе трактарыстам, ехаў на Opel Record. На 18-м кіламетры дарогі Ліда — Геранёны ён пайшоў на абгон і здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем Mercedes А-170. У выніку ДТЗ у Opel пацярпелі 6 чалавек: кіроўца і сям’я з вёскі Суботнікі, у іх ліку — 5-гадовы хлопчык. У Mercedes раненні атрымалі дзве пасажыркі.

Інспектары здзіўляюцца: аварыя адбылася раніцай на прамым участку дарогі. Дарога была сухой. Не выключана, што кіроўца Opel ехаў хутчэй за дазволенае. Ён неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДР, у тым ліку за перавышэнне хуткасці руху больш чым на 20 км/ч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?