У Мінску затрымалі махляра, які ў найлепшых традыцыях раманаў Ільфа і Пятрова падманваў прадпрыемствы. Цяпер жа 32-гадовы мінчук затрыманы за махлярства. Па частцы 2 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса распачата крымінальная справа. Мужчына прыходзіў на прадпрыемствы пад выглядам прадстаўніка пажарнага нагляду і прапаноўваў купіць у яго агнягаснікі за 50 тысяч беларускіх рублёў кожны. Пасля атрымання грошай ён знікаў — і, зразумела, што ніякіх агнягаснікаў прадпрыемства не атрымлівала. Такім чынам махляр падмануў восем розных арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?