Жнівеньскія звесткі шакуюць.

Так, за жнівень валютныя запасы выраслі на 237,4 млн. даляраў. Але ўлічвайце, што ў жніўні Беларусь атрымала $1 млрд ад размяшчэння еўрабондаў. А гэтыя грошы неўзабаве прыйдзецца аддаваць.

Калі б не гэтыя аблігацыі, рэзервы ўпалі б на рэкордную суму 762 млн за месяц.

Калі летась па нацыянальным запасе біла падзенне экспарту ў выніку сусветнага крызісу, дык сёлета грошы разыходзяцца найперш на перадвыбарны рост заробкаў.

Такі дэфіцыт бягучага рахунку вымусіць урад або прыватызаваць яшчэ адно вялікае прадпрыемства, або пазычыць больш грошай на міжнародным рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?