У Івацэвічах электрацягніком Брэст — Мінск траўмаваны18-гадовы хлопец.
Як паведаміў начальнік лінейнага пункта станцыі «Івацэвічы» Брэсцкага АУС на транспарце Дзмітрый Герасімовіч, няшчасны выпадак здарыўся 7 верасня ў 23.26 на чыгуначнай станцыі «Івацэвічы». Малады чалавек упаў з перона прама перад электрычкай Брэст — Мінск, якая прыбывала. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Малады чалавек, навучэнец Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, з траўматычнай ампутацыяй ног змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Івацэвіцкай бальніцы.
Паводле слоў Герасімовіча, ноччу пацярпеламу была зроблена аперацыя, цяпер ён знаходзіцца ў цяжкім стане.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0