У Пружанскім раёне зваліўся з даху збожжасушыльнага комплексу і загінуў 23-гадовы мясцовы жыхар.

Як паведамілі ў пракуратуры Пружанскага раёна, няшчасны выпадак здарыўся 7 верасня прыблізна ў 20.00 у вёсцы Вялікія Якавічы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, непрацуючы жыхар суседняга населенага пункта Арабнікі не хацеў ехаць у лячэбна-працоўны прафілакторый, куды быў накіраваны рашэннем суда. Малады чалавек улез на пячную трубу збожжасушыльнага комплексу і патрабаваў прыезду ўчастковага. Работнікі комплексу прасілі яго спусціцца ўніз. У пэўны момант ён не ўтрымаўся на трубе, зваліўся з вышыні 20 метраў і загінуў на месцы.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Пружанскага раёна. Устаноўлена, што ў гэты дзень малады чалавек ужываў спіртное.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?