Па прыколу вырашыў паглядзець, хто яшчэ ў свеце акрамя сябраў «Беларускага незалежнага прафсаюзу» і царквы «Новае жыцьцё» знаходзіцца на гэткай арыгінальнай форме дыеты як палітычная галадоўка.

У Дэлі Іром Шарміла (Irom Sharmila), 34, галадуе супраць парушэння правоў чалавека ў штаце Маніпур. Галоўнае патрабаванне – адмена закону, якое надае індыйскім жаўнерам права страляць па людзях, якіх падазраюць у кантактах з паўстанцамі з Аб’яднынага Вызвольнага Фронту Маніпура.

Адпаведна Інтэрнету Іром на галадоўках сабаку з’ела: сваю першую акцыю яна парвяла ў 2000г. пасля таго як салдаты на яе вочах забілі дзесяць тынейджэраў. Дзеўку адразу кінулі ў турму, дзе яна спрабавала зрабіць акт суіцыду.

Натуральна падчас шляху у Дэлі, на новую галадоўку Шарміла наведала мемарыял Махатмы Гандзі.

У той жа Індыі два кіраўніка Інстытута Вірусалёгіі адмовіліся есці, пакуль усям супрацоўнікам інстытуту не павялічаць заробкі.

У Назарэце (Палесціна) галадуе старшыня мэрыі Раміз Джарамі (Ramiz Jaraisi) , патрабаючы ад ураду аўтаноміі выплаціць заробкі супрацоўнікам муніцыпалітэту. Фішка ў тым, што урад перадаў тыя грошы каналізацыйнай кампаніі, кампенсуючы борг Назарэта за камунальныя невыплаты. Калі б бабкі не паступілі на рахункі фірмы, яны абрубілі усяму Назарэту воду.

У Кішынёве адмовіўся ад хаўчыка лідэр малдаўскіх сацыял-дэмакратаў Эдуард Мусук, арыштаваны за тое што быцццам спрабаваў адмыць 150 000 грынаў праз нейкую фірму. Натуральна сацыял-дэмакраты лічаць, што справа палітычна матываваная.

Затое у Аргенціне амаль учора закончыўся hunger strike 12 500 зэкаў ў 28 турмах. Ім не падабаюцца тармазнутасць судэбнай сістэмы, якая павольна разглядае судовыя справы. Некаторыя з іх прызначаныя да разгляду на 2013 год. Улады як піша пресса пагадзіліся выканаць патрабаваньні пацаноў.

Аднак самая цікавая інфармацыя на гэтыю тэму прыйшла з Аўстарліі,. Там Брэндад Хугес (Brendan Hughes) былы удзельнік славутай галадоўкі сябраў ІРА ў брытанскіх турмах у 80-ых заклікаў ірландскіх незалежнікаў не святкаваць 25-ую гадавіну галадоўкі Бобі Сандса і яго каманды.

Гэта была славутая галадоўка за статус палітычных вязняў для сябраў ІРА ў брытанскіх Валадарках. Яна дала такую глебу для турэмнага рэспубліканскага фальклёру, які па маштабах наўрадце паступіцца нават расейскаму шансону.

Па словах сп. Хугеса тыя, хто прайшоў такога кшталту галадоўку зараз маюць шмат праблемаў з алкаголем.

Мяне асабіста цяжка уявіць, што праз 20 гадоў галадуючыя сёньня сябры «Новага жыцьця» закладуць памяшканне царквы за цыстэрну шмурдзяку.

Прынамсі неаднакратны удзельнік галадовак Махатма Гандзі быў забіты абсалютна цьвярозым і здаровым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0