Памылка кіроўцы, у якога нават не было пасведчання, каштавала яму і ягонаму брату жыцця.
Аварыя адбылася за 60 км ад Пінска, каля вёскі Востраў. Hyundai выкінула за межы праезнай часткі, і ён перакуліўся ў кювеце на дах. У салоне знаходзіліся два чалавекі, распавялі ў МНС.
Ратавальнікі, што прыехалі на месца ДТЗ, убачылі змяты легкавік, але адзін з братоў быў яшчэ жывы. Яго тэрмінова даставілі ў шпіталь, аднак выратаваць жыццё пацярпелага не ўдалося, паведамілі ў ДАІ Брэсцкай вобласці. Другі памёр адразу пасля аварыі.
Інспектары ўдакладнілі: Hyundai ехаў па адной з мясцовых дарог. За рулём знаходзіўся малады чалавек без пасведчання (ён яго ніколі не атрымліваў). А пракаціцца на аўтамабілі, падобна, яму дазволіў родны брат, якому і належала легкавушка. Але неспрактыкаваны кіроўца дапусціў фатальную памылку, выехаў на ўзбочыну, машыну выкінула ў кювет, дзе яна ўрэзалася ў дрэва і перакулілася на дах.