У чацьвер, 12 кастрычніка, Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу вынес рашэньне па факце расстрэлу расейскімі вайскоўцамі пяці мірных грамадзянаў, жыхароў Чачні. Ён прызнаў Расею вінаватай у парушэньні Канвэнцыі правоў чалавека. Сваякі пяці расстраляных жыхароў Чачні атрымаюць кампэнсацыю ў суме большай за 200 000 эўра.

Пяць жыхароў Чачні ў веку ад 10 да 72 гадоў, члены адной сям’і, былі расстраляныя ў 2000 годзе ў сваім доме ў Грозным у выніку адной з так званых «зачыстак».

Расейскі ўрад, паведамляе «ДПА» з спасылкай на тэкст рашэньня суду, не адмяўляе той факт, што гэтыя людзі сталі ахвярамі процізаконных дзеяньняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?