Беларусь запрашае некалькі экспертаў-крыміналістаў з краін-сябраў АБСЕ для вывучэння абставін смерці журналіста Алега Бябеніна.

Афіцыйная заява на гэты конт будзе зробленая сёння на пленарным пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Ён сказаў, што Беларусь гатова запрасіць аднаго-двухэкспертаў-крыміналістаў з краін-сябраў АБСЕ, якія змогуць азнаёміцца з усімі акалічнасцямі смерці журналіста Алега Бябеніна.

Андрэй Савіных ахарактарызаваў гэтае рашэнне як «беспрэцэдэнтны крок у юрыдычнай практыцы не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе» .

Савіных сказаў, што такія захады з боку Беларусі прадыктаваныя «нашым здзіўленьнем і заклапочанасцю рознага году выказваннямі, якія з’явіліся у выступах не толькі СМІ, але і асобных прадстаўнікоў розных міжнародных структур».

Інфармацыя на гэты конт сёння раніцай была ўжо даведзеная да шэрагу амбасадараў краін АБСЭ ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0