Творчасць Максіма Багдановіча, асабліва двух апошніх гадоў жыцця паэта, выразна адзначаная сталым трывожным роздумам над лёсам Беларусі. Не было ў тым нічога выпадковага — яны прыпалі якраз на час Першай сусветнай вайны з яе нялічанымі ахвярамі, непрадказальнымі наступствамі.
У гэты перыяд Беларусь, і ў тым, пэўна, яе гістарычная наканаванасць, на гады трапіла ў эпіцэнтр мілітарнага супрацьстаяння вялікіх дзяржаваў, затым у чараду акупацый, інтэрвенцый, сталася аб’ектам тактычных і стратэгічных планаў яе суседзяў.
З ініцыятывы інтэлігенцыі, пакліканы непасрэдна Аркадзем Смолічам, пазней знаным беларускім палітыкам, навукоўцам, восенню 1916 года Максім Багдановіч прыехаў у фактычна прыфрантавы Мінск. Паэт на ўласныя вочы ўбачыў, мог адчуць, у якую
Уладкаваны сябрамі на службу ў Камітэт помачы ахвярам вайны, у штаце якога працавала гронка грамадзянска актыўнай беларускай інтэлігенцыі, Максім Багдановіч меў магчымасць уведаць фактычны, рэальны стан рэчаў з бежанствам як народным бедствам,
Паэт стаў жаданым госцем на імправізаваных вечарынах у народным клубе «Беларуская хатка». На адной з такіх вечарын, як успамінала іх удзельніца Апалінарыя Радкевіч, па
У адных творах паэт катэгарычны, гарачлівы ў асуджэнні нечага істотнага ў беларускай мінуўшчыне, можна сказаць, у беларускім менталітэце:
- Досі ўжо, браты, чужынцам мы служылі,
Досі ўжо пашаны ім прыдбалі;
Не сваю — чужую долю баранілі,
Пад чужымі сцягамі ўміралі.
У вершы ж «Беларусь, Беларусь! Агнём імя тваё мне гарыць», прынамсі, у першай яго страфе адчуваецца прысутнасць у аўтара апанента, бо інакш адкуль у наступных радках імя
- Страшным агнём у размове стаіць
І грымотаю ў гнеў раздаецца.
Адчуваецца ўнутраная палеміка паэта з царскім афіцыёзам, паводле якога, з падачы расійскай дваранскай гістарыяграфіі ды адыёзна дзейных на пачатку ХХ ст. чарнасоценцаў, беларускі і ўкраінскі этнасы — несамастойныя. Ды што казаць пра
Беларускаму паэту гэта абыходзіла, балела. Прыведзеныя вышэй радкі некалі
Публікацыя Багдановічавага верша суправаджалася кароткай заўвагай: «Друкуецца як малазнаны твор». Ніякага каментара, спасылкі на крыніцу. Аднак тое, што твор належыць пяру Максіма Багдановіча, сумнявацца не даводзіцца. У рэчы незакончанай, слабай кампазіцыйнай знітаванасцю строф, жыве яго, паэтава душа. І ход аўтарскай думкі пазначаны, бачны.
Запомнілася, можна сказаць, запала ў памяць перадусім другая, апошняя страфа. Зноў яго думка пра Беларусь. Гэтым разам па асацыяцыі:
- Як нявехна* ў няроўнай сям’і
Ты пасагу сабе не надбала,
Залатыя кляйноты** тваі
Ў пыху*** сёстрам сваім даравала.
Аўтар даследчыцкай працы «Белорусское возрождение», М.Багдановіч пра залатыя кляйноты, падораныя сёстрам, думаў, казаў у кантэксце палемікі з праціўнікамі нацыянальнага адраджэння беларусаў. Што да
Што ж да роздуму Максіма Багдановіча ў апошні год яго жыцця над мінулым і сучасным Беларусі, то, без сумневу, паэтам пераадольваўся мінор і наўпрост выказвалася вера ў яе добрую будучыню:
- Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня…
Адзін з апошніх твораў паэта, запаветны, гучыць пабуджальна, кліча да дзеяння. І як на час напісання — актуальны:
- Ты не згаснеш, ясная зараначка,
Ты яшчэ асвеціш родны край.
Беларусь мая!
Устань, свабодны шлях сабе шукай.
***
* Нявехна — нявестка (дыялектавае).
** Кляйноты — каштоўнасці.
** У пыху — дзеля задавальнення амбіцый