У 20, 30, 40 гадоў?

Жанчына такая істота — яна ніколі не бывае задаволенай тым, што мае. Да дваццаці пяці мы хочам пасталець, пасля дваццаці пяці — памаладзець, і кожны ўзрост здаецца нам то недастатковым для шчасця, то ўжо крыху застарым.

Між тым, кожны ўзрост мае свае перавагі, а сэкс у любым узросце ўвогуле складаецца адно з пераваг.

25: захапленне адкрыццямі.

У гэтым узросце ўсё ў навінку. Нават калі першыя сэксуальныя кантакты здараліся і раней, толькі цяпер сэкс робіцца па-сапраўднаму цікавым: асновы пройдзеныя, два-тры галоўныя сакрэты адкрытыя — надыходзіць час адкрыццяў.

Дваццаціпяцігадовыя дзяўчаты разняволеныя і адкрытыя для эксперыментаў, іх жаданне амаль заўсёды знаходзіцца на высокім узроўні і рэгулюецца толькі цыклам: у перыяд авуляцыі вышэйшае, у іншыя дні крыху ніжэйшае.

Нішто не можа перашкодзіць ім атрымліваць радасць ад сэксу. У той жа час, менавіта ў дваццаць пяць мы асабліва прыдзірліва ставімся да свайго цела, асобы, уменняў і навыкаў, адчуваем комплексы і маем вострую патрэбу ва ўхваленні партнёра.

Некаторыя з нас нават пачынаюць экстрэмальны марафон: давайце, хто яшчэ пахваліць мае экстраардынарныя здольнасці?

30: не колькасцю, але якасцю.

Дзесяцігоддзе ад 30 да 40 нездарма лічыцца росквітам жаночай сэксуальнасці. Жанчына шмат ведае і ўмее, добра вывучыла свае эрагенныя зоны і сэксуальныя магчымасці, вызначылася з пастаянным партнёрам.

Сэксолагі адзначаюць, што самым якасным і цікавым з’яўляецца шлюбны сэкс з першых дзён замужжа да нараджэння першынца, а таксама праз год пасля нараджэння дзіцяці.

Праўда, менавіта трыццацігадовыя часцей за ўсё расчароўваюцца ў сямейным сэксе — сумна, аднастайна, звыкла, ды ўвогуле бракуе часу.

Менавіта таму мужчынам варта было б ведаць — жанчына ў гэтым узросце мае асаблівую патрэбу ў цукеркава-букетных і рамантычна-інтымных падзеях.

40: насуперак гармону.

Нягледзячы на тое, што менавіта ў гэтым узросце пачынае няўхільна зніжацца ўзровень палавых гармонаў, якія акурат рэгулююць лібіда, сэксуальнасць жанчыны абуджаецца зноў — дзеці выраслі і раз’ехаліся, якая-ніякая кар’ера пабудаваная, жыллёвае пытанне вырашанае, з’яўляецца фінансавая і прафесійная стабільнасць.

Дарэчы, менавіта ў гэтым узросце памяншаецца і колькасць праблем са здароўем «па жаночай частцы». Арганізм працуе цішэй, без хваляванняў. У мінулым цяжарнасці, ды і жыццё сяму-таму жанчыну навучыла ў плане «зберагчы здароўе».

Так што ў 40 і праўда жыццё якраз-такі пачынаецца.

50: цяпер заўсёды можна.

Клімакс? Падумаеш! Затое цяпер няма праблемы кантрацэпцыі і «крытычных дзён». Цяпер заўсёды можна!

З наступствамі менапаўзы сённяшнія лекары спраўляюцца даволі паспяхова, а вось з псіхалагічным настроем трэба даваць рады самім.

На жаль, у нас яшчэ жывы стэрэатып «бабулі», якая павінная, выйшаўшы на пенсію, надзець хустачку ды даношваць расцягнутыя кофты і стаптаныя туфлі дачкі.

Не, дарагія мае. У 50 мы ўпершыню робімся свабоднымі — ад бацькоўскага кантролю дваццацігадовых, ад дзіцячых праблем трыццацігадовых, ад гарманальных узрушэнняў «ягадак».

Між іншым, актыўным пенсіянеркам часта адмяняюць нават гармоназамяняльную тэрапію. Сэкс падаўжае маладосць лепш за любыя таблеткі!

Так што сэксу, як і каханню, усе ўзросты падыходзяць. Галоўнае — умець знаходзіць перавагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?