Журналісты выдання Forbes паспрабавалі спрагназаваць і прадказаць падзеі бліжэйшых дзесяці гадоў.

Самымі гучнымі падзеямі, на думку журналістаў выдання, у бліжэйшы час стануць: у 2011 годзе ва ўзросце 70 гадоў памрэ Кім Чэн Ір, а яго спадчыннік Кім Чэн Ун пойдзе на кантакт з ЗША. У Егіпце народзіцца сямімільярдны жыхар Зямлі, генеральны сакратар ААН абвесціць Дзесяцігоддзе гендэрнай справядлівасці, а расіяне раскрыюць гіганцкую амерыкана-ізраільскую сетку кібершпіёнаў. Таксама

ў продаж паступіць лятаючы аўтамабіль.

У 2012 годзе, на думку аўтараў выдання, ісламісты прыйдуць да ўлады ў Самалі, таксама магчыма, што Ізраіль правядзе ваенную аперацыю супраць Ірана. На Алімпійскіх гульнях у Лондане чацвёртым ў забегу на 400 метраў прыйдзе чалавек без абедзвюх ног. А ў Мехіка адбудзецца ўспышка сухотаў, эпідэмія будзе настолькі сур’ёзнай, што перакінецца на Тэхас, Гватэмалу і Бразілію.

Таксама

Forbes прадракае ў 2013 годзе новы чорны аўторак на Уол-Стрыт,
у 2014 годзе Кітай размесціць ў Судане балістычныя ракеты, чым справакуе крызіс. У гэтым жа годзе, піша Forbes, амерыканскія вайскоўцы ў Афганістане атрымаюць экзашкілеты вытворчасці Lockheed Martin. Касцюм, аснашчаны сэнсарнай сістэмай, якая інтэрпрэтуе розныя станы галаўнога мозгу і перадае сігналы механічнаму экзашкілету. Таксама на планеце будзе цалкам знішчаны блакітны тунец.

У 2015 году, па прагнозе выдання, у сувязі з павышэннем ўзроўню сусветнага акіяна ў Бангладэшы пачнецца дэфіцыт пітной вады. У тым жа годзе германа-алжырскі канцэрн Desertec пачне будаваць у Паўночнай Афрыцы геліяцэнтрычную сістэму коштам у $500 мільярдаў.

У 2016 г. на выбарах прэзідэнта ЗША ўпершыню будзе прымяняцца працэдура галасавання праз інтэрнэт. У тым жа годзе пад маркай Murderless Meat у продаж паступіць вырашчанае ў лабараторных умовах мяса, якое на смак будзе нагадваць курыцу. У Паўднёвай Караліне адкрыецца першая ў свеце біржа віртуальнай працы, дзе за мінімальную зарплату можна ўладкавацца ахоўнікам ці залатаздабытчыкам у онлайн-гульню.

2017 год адзначыцца тым, што

ў Аўстраліі адбудзецца першае зачацце без удзелу мужчыны — з дапамогай сінтэтычнай спермы, атрыманай са ствалавых клетак адной з маці.

У 2018 г. амерыканскія войскі пакінуць Афганістан, тым самым будзе афіцыйна завершана самая доўгая ў гісторыі ЗША сухапутная вайна. У гэтым жа годзе самы хуткі ў свеце цягнік прыбудзе з Пекіна ў Парыж, па дарозе развіваючы хуткасць больш за 300 міляў у гадзіну.

У 2019 г. у Кітаі ў сувязі з катастрафічным недахопам жанчын дазволяць аднаполыя шлюбы, прагназуе Forbes. Следствам гэтага стануць адпаведныя ініцыятывы ў фінансавай сферы і прапаганда гомасэксуалізму.

У 2020 г. Greenpeace абвесціць пачатак кліматычных войнаў. У гэтым жа годзе на Шры-Ланцы адбудзецца канфлікт на рэлігійнай глебе, ўрэгуляваць які будуць накіраваныя войскі ААН. Таксама ў 2020 годзе на Луну адправіцца першы прыватны касмічны карабель з васьмю касмічнымі турыстамі на борце. Кожны з іх павінен будзе заплаціць за палёт $200 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?